Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55384 документов. Показано: 37 за последние 30 дней.

Акадэмік Івашын і яго кнігазбор   / Дзенісенка, Алена /

У маі спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Івашына, вучонага, педагога, акадэміка НАН Беларусі. У фондах Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі захоўваюцца амаль усе выданні навукоўцы.

Источник: Навука(Веды),   11.05.2023
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиСотрудники НАН
Наш дудар Дунін-Марцінкевіч   / Дзенісенка, Алена /

Да 215-й гадавіны з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі падрыхтавалі выставу "Жыве паміж намі дудар наш..."

Источник: Навука(Веды),   10.01.2023
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Нетыповы Багдановіч   / Дзенісенка, Алена /

Да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі падрыхтаваў выставу "Нязгасная зорка паэта". Яна дэманстравалася падчас правядзення круглага стала-выставы "Нетыповы Багдановіч".

Источник: Навука(Веды),   14.12.2021
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Змагаліся словам   / Дзенісенка, Алена /

У фондах аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі сярод асабістых архіваў дзеячаў навукі і культуры захоўваецца збор гісторыка, акадэміка АН БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Краўчанкі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   13.08.2021
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН Беларуси
Чараўніцтва экслібрысаў   / Дзенісенка, Алена /

Імя Мікалая Веліканава, збіральніка экслібрысаў, арганізатара выстаў, аўтара 12 выданняў, на слыху у мастакоў, мастацтвазнаўцаў, калекцыянераў. Каталог да шостай выстаўкі з дарчым надпісам захоўваецца ў фондах ЦНБ НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   30.04.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Мікалай Каспяровіч. Піянер краязнаўчага руху   / Дзенісенка, Алена /

Сярод шматлікіх кніг з асабістых бібліятэк беларускіх літаратараў, гісторыкаў і краязнаўцаў, падараваных Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, захоўваюцца выданні са збору выдатнага беларускага краязнаўцы, мастацтвазнаўцы і літаратуразнаўцы 1920-х гадоў Мікалая Каспяровіча.

Источник: Звязда,   17.11.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАНЦНБ НАН Беларуси
Піянер краязнаўчага руху   / Дзенісенка, Алена /

Сярод шматлікіх кніг з асабістых бібліятэк беларускіх літаратараў, гісторыкаў і краязнаўцаў, падараваных Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, захоўваюцца выданні са збору выдатнага беларускага краязнаўцы, мастацтвазнаўцы і літаратуразнаўцы 19220-х гадоў Мікалая Каспяровіча.

Источник: Літаратура і мастацтва,   13.11.2020
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Спадчына аматараў навук   / Дзенісенка, Алена /

Падчас Тыдня мастацкага слова ў НАН Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка навуковых артыкулаў «Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці» (Мінск: Беларуская навука, 2020). Да мерапрыемства аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі падрыхтаваў выставу «З духоўнай спадчыны аматараў навук і дабрачыннасці».

Источник: Навука(Веды),   07.09.2020
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Спадчына аматараў навук   / Дзенісенка, Алена /

У НАН Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка «Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці».

Источник: Навука(Веды),   07.09.2020
Рубрика: НАН БеларусиЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Аматары навук і дабрачыннасці   / Дзенісенка, Алена /

Суполка філаматаў і філарэтаў сфарміравалася на мяжы другога і трэцяга дзесяцігоддзяў XIX ст. у асяроддзі студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Сення багатая літаратурная спадчына ўдзельнікаў таварыства захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.05.2020
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Служыць навуцы дапамагаюць каштоўныя друкаваныя рарытэты   / Дзенісенка, Алена /

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, другая па велічыні ў нашай краіне, святкуе 95-гадовы юбілей. Паводле слоў дырэктара бібліятэкі Аляксандра Грушы, супрацоўнікі, спасцігаючы гістарычны вопыт установы, фарміруюць традыцыі, стараюцца быць запатрабаванымі і ўважлівымі да запытаў грамадства. Пра гісторыю ўстановы распавядае навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Алена Дзенісенка.

Источник: Літаратура і мастацтва,   28.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН БеларусиИстория НАН
Дудар беларускі, ці Бібліяграфічнае падарожжа Навума Прыгаворкі   / Дзенісенка, Алена /

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пачаў пісаць пасля трыццаці гадоў, але паспеў стварыць і выдаць шмат твораў. Першыя яго кнігі выходзілі толькі лацінкаю, крыху пазней перайшоў на кірыліцу. Паколькі беларуская мова была афіцыйна непрызнаная, пісьменнік ствараў змешаныя зборнікі - беларуска-польскія і польска-беларускія. У фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваюцца прыжыццёвыя выданні В. Дуніна-Марцінкевіча.

Источник: Літаратура і мастацтва,   13.09.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Сыракомля: спадчына ў адным са збораў   / Дзенісенка, Алена /

Частка спадчыны вядомага беларускага і польскага паэта, драматурга, перакладчыка, літаратурнага крытыка і краязнаўцы Уладзіслава Сыракомлі захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Гэта прыжыццевыя выданні, кнігі з аўтографам аўтара.

Источник: Літаратура і мастацтва,   26.07.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Друк: зброя адплаты   / Дзенісенка, Алена /

Багатая калекцыя падпольнага партызанскага друку ваенных часоў пачала фарміравацца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1970-я гады.

Источник: Літаратура і мастацтва,   21.06.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Зачынальнік нацыянальнай оперы   / Дзенісенка, Алена /

У НАН Беларусі прайшоў Міжнародны навукова-практычны форум "Художественное пространство Европы XIX-XX вв. и Станислав Монюшко: история, современное состояние", прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння класіка польскай і беларускай музыкі. Падчас форума работала выстава "Зачынальнік нацыянальанй оперы (да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі)", падрыхтаваная супарцоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнайа навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Источник: Навука(Веды),   10.06.2019
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Ад песень ліцвінаў   / Дзенісенка, Алена /

У фондах аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваюцца беларускія і польскія выданні, што распавядаюць пра жыццё Станіслава Манюшкі ў Беларусі і Польшчы, яго дзейнасць у якасці кампазітара, дырыжора, педагога.

Источник: Літаратура і мастацтва,   03.05.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Памяць пра Ігната Дварчаніна   / Дзенісенка, Алена /

Літаратурная спадчына Ігната Дварчаніна, грамадскага дзеяча, палітыка, выдаўца, беларускага паэта і літаратуразнаўца, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, захоўваецца ў фондах аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   12.10.2018
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Аб'ект любові - беларускі мелас   / Дзенісенка, Алена /

У фондах аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваюцца рэдкія выданні зборнікаў сельскіх песень Яна Чачота, якія былі выдадзены пры яго жыцці.

Источник: Літаратура і мастацтва,   17.08.2018
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Рарытэты, экслібрысы і аўтографы Сыракомлі   / Дзенісенка, Алена /

У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваюцца прыжыццёвыя і пасмяротныя выданні беларускага і польскага паэта, драматурга, перакладчыка, літаратурнага крытыка і краязнаўцы Уладзіслава Сыракомлі, якія друкаваліся ў Вільні, Магілёве, Пецярбургу, Львове, Кракаве, Варшаве, Лодзі. Сярод іх ёсць вельмі рэдкія выданні з аўтографам пісьменніка і нават яго суперэкслібрысам.

Источник: Літаратура і мастацтва,   01.06.2018
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Кнігазбор акадэміка Гаўрылы Гарэцкага ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі   / Дзенісенка, Алена /

Асабісты кнігазбор Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага доўгі час захоўваўся ў Інстытуце геахіміі і геафізікі НАН Беларусі. Яго сын, акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі падарыў ЦНБ НАН Беларусі бібліятэку свайго бацькі, дапоўненую кнігамі са сваей бібліятэкі. Кнігазбор акадэмікаў Гарэцкіх паступіў у Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі ў сакавіку 2008 года.

Источник: Маладосць,   14.12.2017 № 12 С. 98-102
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН Беларуси
Рукапісы вайны   / Дзенісенка, Алена /

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гэты дзень мы набліжалі як маглі...» прайшла ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да арганізацыі форуму спрычыніліся Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў і Інстытут гісторыі НАН і інш. Аддзел абслугоўвання чытачоў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі падрыхтаваў тэматычную экспазіцыю.

Источник: Літаратура і мастацтва,   22.05.2015
Рубрика: НАН БеларусиЦНБ НАН БеларусиСотрудники НАН
Аўтограф для акадэміка   / Дзенісенка, Алена /

Сёлета споўнілася 115 год з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага, акадэміка НАН Беларусі, доктара геолага-мінералагічных навук, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і СССР, грамадскага дзеяча. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваецца архіў вучонага і яго кнігазбор.

Источник: Літаратура і мастацтва,   24.04.2015
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Ад бацькоўскага парога   / Дзенісенка, Алена /

У чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася выстаўка "Іван Чыгрынаў. Адьуль, з бацькоўскага парога...", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Аб асобе пісьменніка і самой экспазіцыі распавядае навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Алена Дзенісенка.

Источник: Літаратура і мастацтва,   19.12.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
"Адтуль, з бацькоўскага парога..."   / Дзенісенка, Алена /

У чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі 17 снежня адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Іван Чыгрынаў. Адтуль, з бацькоўскага парога…». Выстаўку падрыхтавалі супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі. Алена Дзенісенка, навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі, распавядае пра унікальныя матэрыялы, прадстаўленыя ў экспазіцыі.

Источник: Навука(Веды),   15.12.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Высокая нота Манюшкі   / Дзенісенка, Алена /

Сёлета споўнілася 195 гадоў з дня нараджэння выбітнага кампазатара Станіслава Манюшкі, які нарадзіўся на беларускай зямлі. Творы кампазітара друкаваліся і ў Мінску і ў Вільне. У фондах аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі захоўваюцца выданні, якія выйшлі пры жыцці вялікага кампазітара ў віленскіх друкарнях сярэдзіны XIX ст.

Источник: Літаратура і мастацтва,   10.10.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
"Гучала слова баявое"   / Дзенісенка, Алена /

Трэцяга ліпеня наша рэспубліка будзе адзначаць 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай даты ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Супрацоўнікі аддзелу рэдкіх кніг і рукапісаў Алена Дзенісенка, Таццяна Жук, Вольга Губанава, Валерыя Навуменка падрыхтавалі агляд мерапрыемстваў, прысвечаных памятнаму дню.

Источник: Навука(Веды),   30.06.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
"Байцы" друкаванага слова   / Дзенісенка, Алена /

Навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Алена Дзенісенка распавядае пра багаты фонд падпольнага перыядычнага друку ваеннага часу, нялегкі лёс як выданняў, так і людзей, что працавалі над імі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.06.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Беларусь партызанская   / Дзенісенка, Алена /

Да Дня Перамогі і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі падрыхтаваў выстаўку выданняў ваенных часоў. Аб матэрыялах рукапісу распавядаюць навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Алена Дзенісенка, Вольга Губанава, Валерыя Навуменка.

Источник: Навука(Веды),   05.05.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Аўтограф Яўстафія Тышкевіча   / Дзенісенка, Алена /

Яўстафій Піевіч Тышкевіч - беларускі гісторык, археолаг, этнограф, краязнаўца, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Алена Дзенісенка распявадае пра жыцце навукоўцы і яго спадчыну, што захоўваецца у фондах аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   25.04.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Кнігі ад настаўніка   / Дзенісенка, Алена /

Пасля смерці Анатоля Вялюгіна ў 1994 годзе нашчадкі ў дар перадалі архіўныя матэрыялы творцы і яго бібліятэку аддзелу рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар артыкула – Алена Дзенісенка, навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.12.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Экслібрыс Сыракомлі   / Дзенісенка, Алена /

Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, несумненна, захоўвае спадчыну беларускага і польскага паэта, драматурга, перакладчыка, літаратурнага крытыка і краязнаўца Уладзіслава Сыракомлі. Прыжыццёвыя выданні і тое, што друкавалася пасля смерці творцы, кнігі з яго аўтографам і суперэкслібрысам прадстаўляе навуковы супрацоўнік аддзела Алена Дзенісенка.

Источник: Маладосць,   11.12.2013 № 12 С. 122-127
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Беларускі Пецярбург   / Дзенісенка, Алена /

Артыкул навуковага супрацоўніка аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі Алены Дзенісенка, прысвечаная выстаўцы "Беларусы ў Пецярбургу", якая была падрыхтавана аддзелам. Яе адкрыццё адбылося ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах музычна-паэтычнага прадстаўлення "Рух музычны", прымеркаванага да ХХІІІ фестывалю "Адраджэнне беларускай капэлы".

Источник: Літаратура і мастацтва,   04.10.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Майстар чалавеказнаўства   / Дзенісенка, Алена /

Артыкул Алены Дзенісенка, навуковага супрацоўніка аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Я. Коласа НАН Беларусі, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вядомага вучонага, педагога, акадэміка НАН Беларусі, замежнага члена Расійскай акадэміі адукацыі, доктара філалагічных навук, прафесара, беларускага пісьменніка Васіля Івашына.

Источник: Літаратура і мастацтва,   17.05.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Прыжыццёвыя выданні Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі   / Дзенісенка, Алена /

Аўтар публікацыі – навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Алена Дзенісенка.

Источник: Маладосць,   10.04.2013 № 4 С. 99-104
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
“І ты, баявая, ніколі асечкі ў баі не дала”   / Дзенісенка, Алена /

Багатая калекцыя падпольнага перыядычнага друку ваеннага часу пачала фарміравацца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі) з 70-х гг. ХХ ст. Часткова гэтыя матэрыялы былі атрыманы ў дар бібліятэкай ад акадэміка АН Беларусі К.К. Крапівы, акадэміка АН Беларусі І.С. Краўчанкі, ваеннага журналіста В.Д. Стальнова. Бібліятэка захоўвае каля 570 нумароў (95 назваў) газет, якія выходзілі ў цяжкія гады вайны.

Источник: Звязда,   14.07.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Полацк – наша памяць і гонар   / Дзенісенка, Алена /

Напрыканцы мая 2012 года Полацк будзе святкаваць сваё 1150-годдзе. Да дня святкавання юбілею аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі падрыхтаваў выставу “Славен град Полоцк”, на якой прадстаўлены выданні полацкіх друкарняў, матэрыялы пра гісторыю горада і знакамітых палачан.

Источник: Навука(Веды),   14.05.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Тэатральны мастак і яго бібліятэка   / Дзенісенка, Алена /

Ліпа Кроль належыць да пакалення беларускіх мастакоў, чые творчыя біяграфіі пачыналіся на рубяжы 1920-1930-х гг. Асноўны напрамак дзейнасці – тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва і плакатны жывапіс. Аб кнігазборы мастака ў артыкуле Алены Дзенісенка, навуковага супрацоўніка аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ ім. Я. Коласа НАН Беларусі

Источник: Літаратура і мастацтва,   10.02.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси